BE RU EN

Уначы над Менскам бачылі дзіўнае сярэбранае свячэнне

  • 28.06.2024, 16:56

Што гэта было?

Пакуль мы спалі, на небе была прыгожая з'ява. Чытачы Onlíner дасылаюць фота дзіўнага серабрыстага свячэння, якое можна было назіраць мінулай ноччу ў Менску і яго наваколлях.

Выглядае вельмі эстэтычна, але не вельмі натуральна для цёмнай летняй ночы. Некаторыя нават паспелі затрывожыцца, прыняўшы зʼяву за нейкае шкоднае выпраменьванне. Дзелімся кадрамі з вамі і разбіраемся, што ж гэта было.

«Па-сапраўднаму прыгожа, але незразумела», – падумалі журналісты і звярнуліся па каментар да дырэктара Менскага планетарыя Аляксандра Мікуліча. Выявілася, што зʼява так і называецца – серабрыстыя аблокі. І нічога небяспечнага (акрамя надзвычайнай прыгажосці) у іх няма:

- Цяпер сезон серабрыстых аблокаў, яны зʼяўляюцца як раз у чэрвені – ліпені. Гэта самыя высокія аблокі, якія знаходзяцца ў стратасферы, таму ўбачыць іх можна толькі пасля заходу. Яны сапраўды свецяцца ў ночы, а бліжэй да світання могуць «распальвацца» і пералівацца хвалямі – вельмі прыгожая атмасферная зʼява. Яе вельмі любяць фатографы і мастакі. З аднаго боку, серабрыстыя аблокі – гэта не рэдкасць. Іх можна стабільна назіраць кожнае лета. З іншага – ніхто дагэтуль так і не змог дакладна ўсталяваць іх прыроду. Астраномы ўсё яшчэ актыўна вывучаюць гэтую зʼяву. У інтэрнэце нават ёсць спецыяльны рэсурс, куды навукоўцы просяць загружаць фатаграфіі такіх аблокаў для іх наступнага вывучэння.

Апошнія навіны