Паўднёвая Карэя забараніла пастаўкі ў Беларусь яшчэ 243 тыпаў тавараў
- 28.06.2024, 11:49
Што патрапіла ў спіс?
Міністэрства гандлю, прамысловасці і энэргетыкі Паўднёвай Карэі анансавала пашырэнне пераліку тавараў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю пры пастаўках у Беларусь і Расею.
У пералік унесены 243 пазіцыі. Пастанова набудзе моц у канцы жніўня 2024 года пасля завяршэння фармальных працэдур.
Адзначаецца, што пад абмежаванні трапяць станкі для апрацоўкі металу, дэталі для іх, а таксама аптычных прыстасаванняў, якія могуць быць выкарыстаны для вытворчасці тавараў вайсковага прызначэння.
Пастаўкі такіх тавараў у Беларусь і Расею будуць забаронены, аднак можна будзе атрымаць дазволы ў індывідуальным парадку пры ўмове, што кантракты былі ўкладзеныя да ўступлення ў дзеяння пастановы або пастаўкі ідуць даччыным кампаніям.