УСУ апублікавалі мапу знішчэння расейскай вайсковай авіяцыі
- 28.06.2024, 15:03
Больш за ўсё было знішчана знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34.
За паўгода Узброеныя сілы Украіны знішчылі больш за тры дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Пра гэта інфармуе «Страткам УСУ».
Адзначаецца, што эфектыўнае знішчэнне расейскай баявой авіяцыі адбываецца ў тым ліку і з выкарыстаннем заходняга ўзбраення.
Дарэчы, за шэсць месяцаў было знішчана:
дзевяць Су-25;
адзін Су-57;
два МіГ-31;
амаль 13 Су-34;
адзін Су-35;
адзін Су-35С;
два самалёты А-50;
адзін Іл-22М11;
адзін Ту-22М3.
Зрэшты, колькасць самалётаў, іх мадэлі і мадыфікацыі, а таксама месцы знішчэння пазначаныя ўмоўна, бо некаторыя з іх былі пашкоджаныя, але маглі вярнуцца на аэрадромы на працяглы рамонт. Акрамя таго, як інфармуюць на канале, у некаторых выпадках мадэлі знішчаных самалётаў было немагчыма ўстанавіць напэўна.
Таму інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца, паабяцалі ў «Страткаме».