BE RU EN

СМІ: Намесніца Шайгу ўцякла ў Францыю «са стосам гатоўкі»

  • 28.06.2024, 16:17

Топ-чыноўніца Мінабароны РФ прыхапіла з сабой «стос гатоўкі».

Пасля таго, як Крэмль пачаў чысткі ў вышэйшым вайсковым кіраўніцтве, з Расеі, папярэдне, уцякла былая намесніца кіраўніка Мінабароны Таццяна Шаўцова. Чыноўніца атабарылася на «варожым Захадзе».

Як паведамляе dialog.ua са спасылкай на расейскія СМІ, Шаўцова вельмі доўга працавала ў Мінабароны РФ, адказваючы за фінансавыя плыні. Пасля таго, як Шайгу быў адхілены ад пасады міністра, а яго найбліжэйшае асяроддзе стала фігурантамі крымінальных спраў, 54-гадовая чыноўніца загадкава знікла. Прапагандысты сцвярджаюць, што яна ўцякла ў Францыю, прыхапіўшы з сабой нарабаванае.

«Юридическая газета» са спасылкай на крыніцу апублікавала версію аб тым, што Шаўцова пасля свайго раптоўнага звальнення сабрала «трывожную валізку» са стосам гатоўкі і ўцякла ў Францыю. Афіцыйныя крыніцы гэта не пацвярджаюць і не зняпраўджваюць. Таксама паведамлялася, што «Белавусаў (новы міністр абароны РФ - рэд.) вельмі абураны» такім учынкам», - гаворыцца ў артыкуле.

Пацвярджэння гэтай інфармацыі на гэты момант няма.

Апошнія навіны