BE RU EN

У расейцаў масава канфіскуюць і выпраўляюць на вайну машыны і наўтбукі

  • 28.06.2024, 20:26

На вайну ва Украіну ўлады таксама хочуць адпраўляць зброю цывільных расейцаў.

Мінабароны Расеі атрымала ад ФСПП больш за 190 тысячаў адзінак канфіскаванай у расейцаў маёмасці, расказаў дырэктар Федэральнай службы судовых прыставаў РФ Дзмітрый Арыстаў на палях Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму. «Са студзеня 2023 года ў мэтах забеспячэння патрэбаў Узброеных сілаў РФ, іншых войскаў, воінскіх фармаванняў і тэрытарыяльных органаў ФССП Расеі перададзена 190,6 тыс. адзінак рознага віду маёмасці – аўтатранспартныя сродкі, лодкі, будаўнічая і камп'ютарная тэхніка, драўніна, тытунёвая прадукцыя і іншая маёмасць», – паведаміў ён у гутарцы з ТАСС.

Перададзеную маёмасць суды канфіскавалі ў грамадзянаў за ўчыненыя імі крымінальныя злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні, растлумачыў Арыстаў.

У год пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў КаАП РФ былі ўнесеныя змены, якія маюць на ўвазе магчымасць канфіскацыі аўтамабіляў за паўторную язду за рулём у нецвярозым выглядзе і за язду без правоў. Спачатку канфіскаваныя ў расейцаў машыны прадавалі на аўкцыёнах, аднак хутка ад прадстаўнікоў улады сталі гучаць заклікі забіраць іх на карысць расейскага войска і выпраўляць на вайну. З падобнымі заявамі, сярод іншых, выступалі дэпутаты Дзярждумы Васіль Уласаў і Султан Хамзаеў.

У пачатку траўня кіраўнік Бураціі Аляксей Цыдэнаў даручыў Мінтрансу і ДІБДР рэгіёну прапрацаваць механізм перадачы канфіскаваных транспартных сродкаў на вайну ва Украіну. Раней да практыкі адпраўкі канфіскаваных машынаў на фронт пачалі звяртацца ў Башкартастане і Пермскім краі: 19 красавіка ГУ ФССП Пермскага краю паведамляла, што рэгіянальныя судовыя прыставы тройчы перадавалі канфіскаваныя аўтамабілі на вайну, мінімум адзін выпадак адпраўкі канфіскаванага аўто на фронт быў зафіксаваны ў канцы сакавіка ва Уфе.

На вайну ва Украіну ўлады таксама хочуць выпраўляць зброю цывільных расейцаў. Так, у канцы траўня губернатар Комі Уладзімір Уйба заклікаў мясцовых жыхароў ахвяраваць асабістую зброю расейскім вайскоўцам, каб дапамагчы ім адбіваць напады беспілотнікаў УСУ. У пачатку таго ж месяца ў Дзярждуму ўнеслі законапраект аб перадачы на патрэбы войска канфіскаванай агнястрэльнай зброі. Суаўтар дакумента Андрэй Турчак заявіў, што такія агнявыя сродкі выправяць на вайну ва Украіне.

Апошнія навіны