BE RU EN

Арменія будзе ўдзельнічаць у юбілейным саміце NATO ў Вашынгтоне

  • 28.06.2024, 21:15

Саміт адбудзецца 9–11 ліпеня.

Арменія пацвердзіла свой удзел у саміце Паўночнаатлантычнага Альянсу ў Вашынгтоне, які адбудзецца 9–11 ліпеня.

Пра гэта ў каментары агенцтву «Арменпрэс» сказала прэс-сакратарка МЗС Арменіі Ані Бадалян.

Паводле словаў Бадалян, Арменія атрымала запрашэнне на саміт NATO ў Вашынгтоне «ў фармаце партнёраў, а таксама ў іншых мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю Альянсу», і пацвердзіла свой удзел.

«Іншых дамоўленасцяў пакуль няма», – дадала яна.

Перад гэтым памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Джэймс О'Браэн заявіў, што Штаты запрасілі Азербайджан і Арменію на сустрэчу партнёраў у рамках саміту NATO, які адбудзецца ў Вашынгтоне.

Апошнія навіны