BE RU EN

Бразільская зорка футболу падзарабляе ў Uber

  • 28.06.2024, 21:38

Відэа.

Выглядае, што Нэймар перажывае цяжкія часы. Нагадаем, раней зорка каманды Бразіліі і «Аль-Хіляля» чарговы раз сур'ёзна траўмаваўся і выбыў на доўгі тэрмін. Футбаліст прапускае Копа Амерыка, які цяпер праходзіць у ЗША.

Каб разлічыцца з рахункамі, футбаліст пачаў падзарабляць і – быў заўважаны за рулём таксі.

Адпаведнае відэа з'явілася ў Інстаграме. Карыстальнік пад нікам jacksettleman расказаў, што выклікаў Uber, за рулём якога сядзеў Нэймар.

Пакуль невядома, рэальнае гэта відэа ці пастановачнае. Бразілец мог стаць датычным да якой-небудзь рэкламнай акцыі ад кампаніі.

Апошнія навіны