BE RU EN

Першыя хвіліны пасля вяртання на радзіму дзесяці ўкраінскіх палонных паказалі на відэа

  • 29.06.2024, 13:21

Некаторыя з іх нават не могуць самастойна перамяшчацца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паказаў першыя хвіліны пасля вяртання дзесяці ўкраінскіх палонных.

Былыя палонныя знаходзяцца ў надзвычай цяжкім стане. На апублікаваных пасля вызвалення відэа бачна, што некаторыя нават не могуць самастойна перамяшчацца – іх трымаюць пад рукі.

Як паведамляе Цензар.НЕТ, вярнуць з расейскага палону яшчэ дзесяць чалавек атрымалася 28 чэрвеня.

«Нарыман Джэлял, намеснік старшыні Мэджліса крымскататарскага народа, захоплены ў Крыме яшчэ ў 2021 годзе. Алена Пех і Валерый Мацюшэнка – цывільныя, якія былі ў палоне яшчэ з 2017–2018 гадоў. Багдан Гелета і Іван Лявіцкі – святары Украінскай грэка-каталіцкай царквы, захопленыя ў Бярдзянску за супраціў акупантам. Яшчэ пяцёра цывільных, якія былі захопленыя на тэрыторыі Беларусі і пазбаўлены волі: Мікалай Швец, Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава. Усе яны ўжо вызваленыя і дома – ва Украіне», – паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Служба бяспекі Украіны таксама паказала эксклюзіўнае відэа вызвалення суайчыннікаў.

«Гэта вынік працы Аб'яднанага цэнтра каардынацыі пошуку і вызвалення ваеннапалонных, які выканаў пастанову Каардынацыйнага штаба ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Жыццё кожнага ўкраінца – найвышэйшая каштоўнасць! Працуем над тым, каб выканаць даручэнне прэзідэнта Украіны і вярнуць з палону кожнага ўкраінца», – паведамілі ў СБУ.

Апошнія навіны