Украіна запусціла серыйную вытворчасць дронаў з далёкасцю паразы больш за 1000 км
- 30.06.2024, 10:40
У «Укроборонпроме» правялі аналогію з гісторыяй пра Давіда і Галіяфа.
Украіна запусціла серыйную вытворчасць ударных дронаў з далёкасцю паразы больш за 1000 км.
Пра гэта генеральны дырэктар «Укроборонпрома» Герман Сметанін заявіў у інтэрв'ю Армия Inform.
«За дастаткова сціслы прамежак часу мы распрацавалі і запусцілі ў серыйную вытворчасць уласныя дальнабойныя ўдарныя дроны. Цяпер яны пашкоджваюць стратэгічныя абʼекты ворага на адлегласці больш за 1000 км», – сказаў ён.
На думку дырэктара «Укроборонпрома», капіяваць падыходы Расеі да такой вытворчасці не варта. Ён адзначыў, што Украіна стала «нелінейнай і інавацыйнай» у вытворчасці дронаў.
«Расея мае вялізныя рэсурсы і звышмагутную прамысловасць, таму слепа капіяваць яе падыход няма ніякага сэнсу. Мы вымушаны быць больш гнуткімі і вынаходлівымі. У свой час Давід зразумеў, што змагацца з Галіяфам метадамі самога ж Галіяфа – ілжывая ідэя. У выніку ён абраў тую зброю, якая магла прынесці перамогу і ўмела выкарыстаў яе», – дадаў Сметанін.