BE RU EN

Складзены рэйтынг найлепшых у свеце гарадоў для жыцця

  • 30.06.2024, 17:06

Ці патрапіў у спіс Менск?

Апублікаваны абноўлены рэйтынг Global Liveability Index 2024, які ўяўляе з сябе спіс найлепшых і найгоршых гарадоў для жыцця.

Сёлета аналітыкі ацанілі 173 гарады на аснове пяці ключавых параметраў: стабільнасць, ахова здароўя, культура і навакольнае асяроддзе, адукацыя і інфраструктура.

Вена, сталіца Аўстрыі, зноў узначаліла рэйтынг, утрымліваючы першынство цягам трох гадоў запар дзякуючы высокім ацэнкам у чатырох з пяці катэгорый.

На другім месцы размясціўся Капенгаген (Данія), а замыкае тройку лідараў Цюрых (Швэйцарыя). У пяцёрку таксама ўвайшлі Мельбурн (Аўстралія) і Калгары (Канада).

Менск у рэйтынг найлепшых гарадоў для жыцця не ўвайшоў.

Апошнія навіны