Эксперт назваў даступныя патрыманыя аўто з крутымі функцыямі
- 30.06.2024, 19:08
Гэтыя мадэлі неаднаразова даказвалі сваю надзейнасць і да гэтага часу дзівяць магутнасцю.
Набыццё патрыманага аўто – гэта выдатны спосаб зэканоміць. Аднак да гэтага трэба падыходзіць з вялікай адказнасцю, бо некаторыя мадэлі могуць запатрабаваць шмат сродкаў на рамонт.
На шчасце, ёсць транспартныя сродкі, якія ўжо неаднаразова даказвалі сваю надзейнасць і да гэтага часу ўражваюць магутнасцю. Пра іх расказаў уладальнік найстарэйшага дылерскага цэнтра Ford у Амерыцы Крыс Калавэй.
Chevrolet Corvette Generation C5
Chevrolet Corvette Generation C5, які выпускаўся з 1997 да 2004 года да гэтага часу з'яўляецца адным з найлепшых на рынку патрыманых спартовых аўтамабіляў з гледзішча знешняга выгляду і прадукцыйнасці.
Мадэль мае магутны рухавік з алюмініевым блокам магутнасцю больш за 345 конскіх сілаў. У сярэднім яе можна набыць коштам ад 15 да 25 тысячаў даляраў.
Таксама Калавэй рэкамендуе разгледзець папярэдні і больш даступны C4 1984–1996 гадоў. У ім не так шмат магутнасці, але ён таксама мае стыльны знешні выгляд і каштуе ад 8 да 15 тысячаў даляраў.
Першае пакаленне Mazda Miata
Гэты аўтамабіль не можа пахваліцца вялікай колькасцю конскіх сілаў і ягоны дызайн не ўсім падабаецца. Але ёсць адно але, якое робіць яго годным пакупкі. Аўтамабіль выдатна кіруецца, таму сядзець за стырном адно задавальненне.
Першае пакаленне выпускалася да 1997 года, і незалежна ад таго, які мадэльны год вы вылучыце, вы гарантавана будзеце здзіўлены. Дадатковым бонусам з'яўляецца тое, што ўсе яны кабрыялеты і каштуюць усяго ад 3 да 10 тысячаў даляраў.
Nissan 350Z
Nissan 350Z яшчэ адзін недаацэнены аўтамабіль, пра які многія забываюцца. Ён мае прыстойную магутнасць і сапраўды элегантны выгляд.
Nissan прадаваў 350Z у двух пакаленнях паміж 2002 і 2008 гадамі. Вы можаце набыць адзін з іх у сярэднім з коштам ад 8 да 12 тысячаў даляраў.
2009–2014 Cadillac CTS-V
Гэты аўтамабіль каштуе даражэй за папярэднія, а менавіта ад 25 да 35 тысячаў даляраў. Аднак за гэтыя грошы вы атрымаеце найлепшую магутнасць сярод бюджэтных патрыманых мадэляў.
Cadillac CTS-V выпускаліся ў двухдзверных купэ, чатырохдзверных купэ і чатырохдзверных універсалах. Усе яны былі абсталяваныя рухавіком магутнасцю 556 конскіх сілаў і выдатнай падвескай.