BE RU EN

«Ад кватэраў каля рэзідэнцыі Лукашэнкі лепш пазбавіцца»

  • 1.07.2024, 13:29

Як рэагаваць на словы Муравейкі.

Начальнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка заявіў, што краіна выкарыстае тактычную ядравую зброю ў выпадку пагрозы яе «суверэнітэту» і «незалежнасці».

Вядомы беларускі публіцыст Сяргей Навумчык у Telegram адрэагаваў на рэпліку лукашэнкаўскага генерала:

– У святле безадказных заяў начальніка Генштаба генерала Муравейкі аб магчымасці нанясення ўдараў расейскай ядравай зброяй з тэрыторыі Беларусі, настойліва раіў бы пазбавіцца ад кватэраў паблізу ад рэзідэнцыі Лукашэнкі на пр. Пераможцаў, адміністрацыі на Карла Маркса, будынку КДБ-ФСБ на цэнтральным праспекце, офісаў іншых сілавых структур, аэрадрома Мачулішчы і воінскіх часцей, рэзідэнцыі ў Астрашыцкім Гарадку…

Словам, усяго таго, што абавязкова будзе прадметам непазбежных ядравых удараў у адказ на нанясенне ўдараў расейскай ядравай зброяй з тэрыторыі РБ па краінах NATO альбо па Украіне. Беражыце сябе!

Апошнія навіны