Дроны атакавалі расейскую вайсковую частку ў Цвярской вобласці
- 1.07.2024, 15:07
Яна гарыць.
Два БПЛА атакавалі вайсковую часць у Цвярской вобласці. Узнік пажар, паведамляюць крыніцы ASTRA.
Улады рэгіёну і Мінабароны РФ аб гэтым паведамляць не сталі.
Як высветліла Telegram, в/ч 54169 у горадзе Тарапец была атакаваная 2 беспілотнікамі раніцай 29 чэрвеня. Абодва беспілотнікі ўзарваліся, на тэрыторыі вайсковай часці ўзнік пажар. Аб пацярпелых невядома.
Гэтую ж вайсковую часць беспілотнік ужо атакаваў уначы 5 траўня. Тады дрон таксама ўпаў на тэрыторыі вайсковай часці, у выніку чаго ўзнік пажар.
Расейскія СМІ таксама паведамляюць, што ва ўсёй Белгарадскай вобласці, уключаючы абласны цэнтр, знікла электрычнасць «у выніку знешняга ўздзеяння». На час адсутнасці электрычнасці паветраную трывогу абяцаюць аб'яўляць з гучнагаварыцеляў, устаноўленых на аўто.