BE RU EN

У Таджыкістане – пераварот?

  • 1.07.2024, 21:04

Што стаіць за масавымі арыштамі чыноўнікаў.

Кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон змагаецца са змоўшчыкамі і арыштоўвае чыноўнікаў. Гэта яшчэ адно сведчанне цэнтральнаазіяцкай турбулентнасці.

Крыніцы СМІ паведамляюць аб затрыманнях і допытах у гэтыя дні блізу 50 чалавек, сярод якіх былы старшыня Вярхоўнай Рады Таджыкістана Акбаршо Іскандараў, які ў свой час нават выконваў абавязкі прэзідэнта краіны, былы міністр замежных спраў Хамрахон Зарыфі і дэпутат Саіджафар Усмонзада, былы лідар Дэмакратычнай партыі.

Кіргізскі журналіст і экспэрт Арцём Кхан у гутарцы з украінскім публіцыстам Віталём Портнікавым выказаў меркаванне, што ў Таджыкістане рыхтаваўся пераварот, а зачыстка можа сведчыць аб тым, што Рахмон рыхтуецца перадаць уладу свайму сыну Рустэму.

Апошнія навіны