BE RU EN

УСУ разбілі расейцаў на матацыклах пад Вуглядарам

  • 1.07.2024, 15:07

З'явіліся кадры знішчанай тэхнікі.

У Сетку патрапілі кадры разгрому расейскіх вайскоўцаў на Вуглядарскім кірунку. У адбіцці атакі ўдзельнічалі байцы 72-й асобнай механізаванай брыгады УСУ, якія горача сустрэлі супраціўніка.

Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365». На апублікаваных кадрах бачная вялізная колькасць знішчанай расейскай бронетэхнікі і цэлыя могілкі падбітых матацыклаў, на якіх расейцы спрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі. Украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі падкрэслівае, што гэтыя кадры ніколі не пакажуць расейскія федэральныя каналы.

«Разгром расейскіх войскаў падчас наступу пад Вуглядарам. Усё ўсеянае падбітай тэхнікай. У вочы кідаюцца цэлыя могілкі матацыклаў, якімі акупанты змушаныя карыстацца праз недахоп бронетэхнікі. Сапраўднае пекла і горы трупаў кожны дзень. Бессэнсоўныя смерці дзеля хворых фантазій Пуціна», — піша Казанскі.

Апошнія навіны