У Беларусі зноў падаражэе паліва
- 1.07.2024, 15:37
З заўтрашняга дня.
З 2 ліпеня ў Беларусі зменяцца кошты паліва, паведамляе канцэрн «Белнафтахім». Узровень гранічных раздробных коштаў маторнага паліва ў Беларусі павялічыцца на 1 капейку.
З 2 ліпеня кошты будуць наступныя:
- АІ-92-К5-Еўра - 2,33 рубля;
- АІ-95-К5-Еўра - 2,44 рубля;
- АІ-98-К5-Еўра - 2,65 рубля;
- ДТ-К5 - 2,43 рубля.
Гэта сёмае падаражэнне з пачатку года. Апошні раз кошт дызелю і бензінаў змяняўся 25 чэрвеня.