У Крыме расейцы выкарыстоўваюць мясцовае насельніцтва для прыкрыцця сваіх вайсковых аб'ектаў
- 1.07.2024, 16:18
ЗРК «Тор М2КМ» размясцілі паблізу грамадскага пляжу.
Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі ўстанавілі ЗРК «Тор М2КМ» у часова акупаваным Севастопалі ў Крыме. Дарэчы, варожы комплекс размясцілі ля пляжу. Як піша «Фокус», пра гэта паведамілі ў партызанскім руху «Атэш» у Telegram.
«Атэш» зафіксаваў усталяванне ЗРК «Тор М2КМ» у Севастопалі», - гаворыцца ў паведамленні.
Партызаны адзначылі, што на гэты раз расейцы выбралі чарговае «ідэальнае» месца для размяшчэння зенітна-ракетнага комплексу. Прынамсі, яго размясцілі над пляжам, ставячы пад пагрозу мясцовае насельніцтва.
Акрамя гэтага, у падполлі паказалі адно з апошніх фота ЗРК «Тор».
«САУ планамерна выносяць радыёлакацыйныя станцыі і ЗРК, вызваляючы своеасаблівы калідор да крымскага моста! Зваротны адлік жыцця «незаконнай канструкцыі» пачаўся» - адзначылі ў «Атэш».