BE RU EN

Расейцы «выпусцілі» дзясяткі бомбаў на Белгарадскую вобласць

  • 1.07.2024, 16:45

The Washington Post раскрыла звесткі РФ.

Расейцы налічылі, што за год на Белгарадскую вобласць упалі дзясяткі іх авіяцыйных бомб. Такім узбраеннем салдаты РФ звычайна атакуюць Украіну.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Washington Post.

Выданне са спасылкай на ўнутраны дакумент расейцаў, які перахапіла ўкраінская выведка, сцвярджае, што ў перыяд з красавіка 2023 да красавіка 2024 года на Белгарадскую вобласць упала сама меней 38 авіяцыйных бомб.

Большую частку авіябомбаў знаходзілі мірныя людзі - леснікі, фермеры ці жыхары навакольных вёсак. Пры гэтым у большасці выпадкаў расейскае Міністэрства абароны не ведала, калі былі запушчаныя бомбы. Таму некаторыя з боепрыпасаў маглі ляжаць там некалькі дзён.

У дакуменце сказана, што сама меней чатыры бомбы ўпалі на Белгарад. Яшчэ сем былі знойдзеныя каля абласнога цэнтра. Больш за ўсё бомбаў, 11, упала ў Грайваронскім раёне, які мяжуе з Украінай.

Таксама, паводле інфармацыі WP, у перахопленым дакуменце змяшчаецца табліца інцыдэнтаў з указаннем надзвычайных пастаноў па абясшкоджванні бомбаў і эвакуацыі.

Апошнія навіны