BE RU EN

Азаранка таксама знялася з «Уімблдона»

  • 1.07.2024, 19:46

З той самай прычыны, што і Сабаленка.

Другая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка не згуляе на «Уімблдоне». Пра гэта стала вядома перад матчам першага кола з амерыканкай Слоан Стывенс.

Азаранка не выйдзе на корт праз траўму пляча. З гэтай прычыны сёння, 1 ліпеня, знялася з «Уімблдона» і Арына Сабаленка. Напярэдадні турніру спартоўка казала, што мае спецыфічнае пашкоджанне. Арына магла трэніравацца практычна напоўніцу, але адчувала боль пры падачы.

Такім чынам, больш у асноўнай сетцы адзіночнага разраду не засталося беларускіх тэнісістак.

Азаранка пакуль займае 16-е месца ў рэйтынгу. Калі трэцяя ракетка свету Сабаленка ўжо адмовілася ад выступу на Алімпіядзе ў Парыжы, то Вікторыя, якая атрымала допуск, пакуль не пацвердзіла свой удзел у Гульнях.

Апошнія навіны