BE RU EN

РФ вымушаная пачаць вытворчасць мікрасхемаў паводле тэхналогіяў 20-гадовай даўніны.

  • 1.07.2024, 20:29

Да 2028 года, калі атрымаецца.

Праз дэфіцыт мікрасхемаў, які ўзнік у РФ у сувязі з міжнароднымі санкцыямі, расейцы пастанавілі паспрабаваць узнавіць у сябе да 2028 года заходнія тэхналогіі сярэдзіны 2000-х.

Як паведамляе The Moscow Times са спасылкай на крамлёўскіх прапагандыстаў, выкананне гэтай задачы ўрад краіны-агрэсаркі ўсклаў на зеленаградскае прадпрыемства «Мікрон», якое ўваходзіць у групу кампаній «Элемент».

Гаворка ідзе пра тэхналагічны працэс 65 нанаметраў, у адпаведнасці з якім у 2006 годзе кампанія Intel пачала выпускаць свой Pentium 4.

Пры гэтым на сёння сусветныя лідары ў вытворчасці паўправаднікоў ужо асвоілі тапалогію 2 нанаметры.

«Яшчэ ў 2011 годзе “Мікрон” дамовіўся з франка-італьянскім вытворцам кампанентаў STmicroelectronics наладзіць выпуск такіх мікрасхемаў, але ў 2014 годзе праз санкцыі за Крым супрацоўніцтва спынілася. На гэты момант “Мікрон” выпускае паўправаднікі паводле тапалогіяў 180–90 нм. Гэтая тэхналогія дазваляе вырабляць чыпы для транспартных картаў, абсталявання інтэрнэту, а таксама вузкую наменклатуру працэсараў агульнага прызначэння», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны