BE RU EN

У расейцаў засталося толькі два варыянты: УСУ вяртаюць кантроль над Ваўчанскам

  • 2.07.2024, 9:49

Кола атачэння для акупантаў на Агрэгатным заводзе замыкаецца.

Сілы абароны Украіны паступова вяртаюць пад свой кантроль горад Ваўчанск на Харкаўшчыне. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу FREEДОМ распавёў вайсковы аглядальнік Дзяніс Паповіч.

З ягоных слоў, зараз украінскія вайскоўцы дом за домам і вуліца за вуліцай выбіваюць расейцаў з гораду і вяртаюць Ваўчанск пад свой кантроль.

Вайсковы аглядальнік зазначыў, што расейскія акупанты, якія апынуліся ў атачэнні на тэрыторыі Ваўчанскага агрэгатнага заводу, знаходзяцца ў складанай сітуацыі.

«Рана ці позна апынецца так, што тыя салдаты, якія знаходзяцца зараз на Ваўчанскім агрэгатным заводзе, страцяць сувязь з тымі падраздзяленнямі, якія знаходзяцца па-за межамі гэтага кола атачэння. У такой сітуацыі ці здавацца, ці паміраць», – сказаў Паповіч.

Апошнія навіны