Цягнікі з Санкт-Пецярбурга ў Берасце з Віцебска ў Гародню накіроўваюцца з вялікім спазненнем
- 2.07.2024, 9:56
Праз непагадзь.
Цягнікі з Санкт-Пецярбурга (Расея) у Берасце і з Віцебска ў Горадні ідуць з вялікім спазненнем. Пра гэта сведчаць звесткі электроннага табло Беларускай чыгункі, зазначыла «Зеркала».
Цягнік Санкт-Пецярбург – Віцебск – Берасце спазняецца на дзве гадзіны. У Менск ён прыбудзе а 9-й гадзіне. Па раскладзе ён мусіў прыбыць у 7.15.
Цягнік Віцебск – Горадня рухаецца з трохгадзінным спазненнем. У Менск ён прыбудзе а 9.00.
Спазненне цягнікоў звязана з наступствамі непагадзі ў ноч на 2 ліпеня.