У Балаклаве пасля выбуху працягвае гарэць вайсковая часць РФ
- 2.07.2024, 10:17
Паднімаецца чорны дым.
Пасля вячэрніх выбухаў 1 ліпеня ў часова акупаваным Крыме працягваецца пажар у раёне вайсковай часці ў Балаклаве. На месцы здарэння паднімаецца чорны дым.
У гэты ж час захопнікі расказваюць, што нібыта збілі ўсе ракеты. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Крымский ветер».
Вечарам у раёне воінскай часці прагрымеў магутны выбух і ўзняўся вялізны слуп чорнага дыму. Пры гэтым расейскія акупанты выдалі, што нібыта «паспяхова збілі ўсе ракеты».
«Падарваная расейская вайсковая частка ў Балаклаве ўсё яшчэ гарыць. Значыць, ёсць чаму гарэць», – гаворыцца ў паведамленні.
Між іншым, так званы «губернатар» Севастопаля Міхаіл Разважаеў выдаў сваю версію здарэння. На думку акупанта, у Балаклаве гараць «лесапаласы і платы прыватных дамоў».