BE RU EN

Лукашэнка атрымаў ультыматум

  • Дзмітрый Балкунец
  • 2.07.2024, 14:13

Тыдзень абяцае быць вельмі цікавым.

Лукашэнка атрымаў ультыматум. Настрой у яго далёка не святочны. Ранейшыя хітрыкі больш не дзейнічаюць. Пасля парада 3 ліпеня ў Менску яго чакае паездка ў Астану на сур'ёзную размову. Калі Лукашэнка яшчэ не зразумеў, то там яму ўсё растлумачаць.

Патрабаванні агучаныя і перададзеныя: вызваленне палітычных заняволеных і спыненне міграцыйнай вайны на мяжы Беларусі і Польшчы.

У яго інтарэсах як мага хутчэй развязаць сітуацыю. Пачынаць сяброўства ў ШАС, якое яшчэ не аформлена юрыдычна, са скандалу з заснавальнікамі арганізацыі – дрэнная задума.

Раптоўная адстаўка міністра замежных спраў Алейніка звязана, сярод іншага, з сітуацыяй, якая ўзнікла пасля выстаўлення ўльтыматуму.

Тыдзень абяцае быць вельмі цікавым і насычаным падзеямі.

Дзмітрый Балкунец, Telegram

Апошнія навіны