Даходы расейскіх кампаній абрынуліся на трэць праз санкцыі
- 2.07.2024, 11:09
На скарачэнне даходаў аказалі ўплыў і інфляцыйныя чаканні.
Агульны даход расейскіх кампаній у 2023 годзе ўпаў на 36% – да 814 трлн руб. Гэта вынікае са звестак аналітычнага парталу Федэральнай падатковай службы (ФНС), на якія звярнулі ўвагу «Известия».
Пры гэтым у першы год вайны супраць Украіны паказчык упершыню перавысіў квадрыльён і склаў 1267 трлн рублёў.
Зніжэнне даходаў арганізацый летась звязана са знешнімі санкцыямі: кампаніям трэба перабудоўваць лагістычныя і вытворчыя працэсы, растлумачыў генеральны дырэктар ДК «Техзор» Андрэй Бародкін.
«Паколькі інфраструктура эканамічных дачыненняў бізнэсу з дружалюбнымі краінамі не была дастаткова развітая, гэта запатрабавала пабудовы новых гандлёва-фінансавых сувязей летась», – адзначыў дацэнт кафедры дзяржаўных і муніцыпальных фінансаў РЭУ ім. Г.У. Пляханава Равіль Ахмадзееў.
Таксама, з яго слоў, на скарачэнне даходаў аказалі ўплыў і інфляцыйныя чаканні, для стрымлівання якіх Цэнтрабанк у снежні летась падняў стаўку да 16%. У выніку крэдыты сталі даражэйшымі і магчымасці кампаній інвеставаць у пашырэнне бізнэсу скараціліся.