BE RU EN

КНДР адмовілася ад кітайскага спадарожніка на карысць расейскага

  • 2.07.2024, 11:18

Пасля візіту Пуціна.

КНДР зараз выкарыстоўвае замест кітайскага спадарожніка для трансляцыі нацыянальнай тэлевізіі расейскі спадарожнік. Пра гэта паведамляе Reuters.

Сігналы Карэйскай цэнтральнай тэлевізіі Паўночнай Карэі пачынаючы з 29 чэрвеня перадаюцца праз расейскі спадарожнік Экспрэс 103 замест кітайскага спадарожніка ChinaSat 12.

Як зазначае Reuters, замена спадарожніка адбылася пасля візіту расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў КНДР 18 чэрвеня. Са звестак журналістаў, урадавыя ўстановы і СМІ Паўднёвай Карэі адсочваюць дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі як абмежаваную крыніцу інфармацыі – нягледзячы на палітызаваны і прапагандысцкі кантэнт.

У Reuters адзначаюць, што глядзець паўночнакарэйскую тэлевізію ў анлайн-рэжыме магчыма, але сігнал можа затрымлівацца ці якасць малюнка быць нізкай. Пакуль невядома – ці часова Паўночная Карэя пераключыла сваё вяшчанне на расейскі спадарожнік, ці гэтая змена стане сталай.

Апошнія навіны