BE RU EN

У Барысаве шторм знёс дах на заводзе

  • 2.07.2024, 11:38

Інцыдэнт знялі на відэа.

У сацсетцы TikTok з'явілася яшчэ адно відэа, зробленае ў разгар навальнічнага фронту, які абрынуўся на Беларусь 1 ліпеня. Як адзначылі каментатары пад відэа, кадры – «як у кіно». На іх відаць, як парывам моцнага ветру з будынку зносіць частку даху, праз што ён абрывае электраправады, вывяргаючы вадаспад іскраў.

Са слоў аўтара роліка, на кадрах – будынак заводу, які належыць вытворча-гандлёваму прыватнаму унітарнаму прадпрыемству «Духмяны Дом» у Барысаве Менскай вобласці. Надзвычайнае здарэнне адбылося днём 1 ліпеня.

Апошнія навіны