BE RU EN

Лукашэнка зноў загаварыў пра вайну

  • 2.07.2024, 12:32

Гэтым разам дыктатар «маляваў мапу нападу на Беларусь» кіраўніку расейскай Дзярждумы.

Лукашэнка паскардзіўся спікеру Дзярждумы Расеі Вячаславу Валодзіну, што «Захаду проста карціць уцягнуць Беларусь у ваенныя разборкі».

«Нас уцягнуць у разборкі ім проста карціць. Для таго каб расцягнуць нас па гэтай мяжы, зрабіць немагчымым наш супраціў і давесці эскалацыю да такой ступені, што ўвесь свет здрыганецца. Вельмі сур'ёзная сітуацыя, і расслабляцца нам ні ў якім разе нельга», – сказаў Лукашэнка.

Адзначым, што пра «цяжкую сітуацыю на ўкраінска-беларускай мяжы» заяўляў цэлы шэраг лукашэнкаўскіх генералаў.

Апошнія навіны