BE RU EN

Лукашэнку тэлефанавалі з Кітая

  • TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І МАЙК» 
  • 2.07.2024, 12:58

З патрабаваннямі развязаць пытанне з мігрантамі.

У сітуацыі з транзітам самае пацешнае, што нават прапаганда змушаная прызнаць тое, што з Пекіна тэлефанавалі і патрабавалі развязаць пытанне мірна.

Колькасць мігрантаў на мяжы трохі скарацілася, хаця па ўсіх каналах спрабавалі давесці інфармацыю, што хунта не моцна пры справах, маўляў, усё ўсходні сусед падкідвае.

Тым часам у Варшаве ідуць польска-нямецкія кансультацыі. Варшава відавочна працягне кансультацыі і з Пекінам.

З якім балансам хунта паляціць у Астану, пакуль не ведаюць нават у Менску. А вось таварыш Сі ляціць за дзень да саміту.

Менск за сталом у ШАС у бягучым раскладзе – раздражняльны фактар.

Telegram-канал «Нік і Майк»

Апошнія навіны