BE RU EN

СМІ: Пад Севастопалем падарваны найбуйнейшы расейскі склад з «Шахедамі»

  • 2.07.2024, 13:20

УСУ нанеслі ракетны ўдар ля мыса Фіялента.

Увечары, 1 ліпеня 2024 года, украінскае войска нанесла ракетны ўдар па аб'екце Чарнаморскага флоту РФ ля мыса Фіялентя ў Севастопалі, паведамляе блізкі да расейскіх спецслужбаў Telegram-канал «Досье Шпиона».

Расейскія крыніцы пацвердзілі, што цэллю ўдару быў склад з расейска-іранскімі беспілотнікамі Shahed-136.

Паводле інфармацыі канала, удар быў нанесены з выкарыстаннем крылатых ракет неўстаноўленага тыпу.

Ракетны ўдар нанёс сур'ёзныя страты расейцам. Арыентыровачная колькасць знішчанай маёмасці ацэньваецца на 90 адзінак. На гэты момант інфармацыя аб стратах сярод асабовага складу адсутнічае.

Telegram-канал таксама апублікаваў фатаграфію масіўных разбурэнняў аб'екта, які даслоўна разнесла на цэглу.

Апошнія навіны