Пажар на авіябазе РФ у Курску: з'явіліся новыя падрабязнасці
- 2.07.2024, 15:19
OSINT-даследчыкі вызначылі, што менавіта гарыць.
У аўторак раніцай, 2 ліпеня, у цэнтры расейскага Курска адбыўся моцны пажар. Пра гэта паведаміў губернатар вобласці Аляксей Смірноў.
Паводле яго інфармацыі, на месцы здарэння працавалі 10 адзінак спецыяльнай тэхнікі і 60 чалавек асабовага складу МНС Расеі Курскай вобласці.
Ён зазначыў, што інфармацыя аб пацярпелых не паступала.
Прычыны пажару, заявіў кіраўнік рэгіёну, высвятляюцца.
У той жа час украінскія OSINT-даследчыкі Telegram-канала «КіберБарошна» вызначылі, што гарыць на тэрыторыі 3754-й цэнтральнай авіятэхнічнай базы (в/ч 13830).
Аналітыкі групы «Dnipro OSINT з Гарбузам» мяркуюць, што гарыць стаянка аўтамабільнай тэхнікі.
Акрамя таго, устаноўлена, з якіх менавіта месц вяліся здымкі пажару.