BE RU EN

Палякі высмеялі рэпетыцыю парада ў Менску

  • 2.07.2024, 20:40

І задаюцца пытаннем: ці не КНДР гэта.

У Менску ўчора быў шквальны вецер і моцны дождж. Аднак улады не перанеслі рэпетыцыю парада, які адбудзецца 3 ліпеня.

Сетку абляцелі кадры, як беларускія жанчыны-вайскоўцы маршыруюць пад ліўнем.

Папулярны польскі паблік goniec.pl апублікаваў відэа з рэпетыцыі ў Менску. Палякі ў недаўменні: гэта кадры з Беларусі ці КНДР.

«Дыктатар будзе задаволены».

«А гэта не КНДР?»

«Гітлерюгенд таксама кахаў свайго правадыра».

«А вакол пустата», – высмейваюць рэпетыцыю карыстальнікі TikTok.

Апошнія навіны