BE RU EN

У Беларусь прыляцеў міністр абароны РФ

  • 2.07.2024, 16:59

Самалёт Белавусава заўважылі ў нашай краіне.

У паветраную прастору Беларусі ўвайшоў Ту-214ПУ-СБУС з рэгістрацыйным нумарам RA-64530. Самалёт ляціць з вайсковага аэрадрома «Чкалаўскі», што ў Падмаскоўі, піша «Беларускi гаюн».

«Гэты борт належыць Міністэрству абароны РФ і абсталяваны спецыяльным бартавым вузлом сувязі СБУС-214. На гэтым самалёце ў Беларусь прыбывае кіраўнік МА РФ Андрэй Белавусаў», - піша маніторынгавая група.

Адзначым, што заўтра ў Менску адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - членаў СНД, для ўдзелу ў якім у Беларусь прыбылі ўжо міністры абароны Узбекістана, Казахстана і Азербайджана.

Ці варта чакаць на гэтым мерапрыемстве і кіраўніка МА Арменіі - невядома.

Апошнія навіны