Лукашэнка асіплым голасам і з дыхавіцай заявіў, што трэба прывесці да ўлады новых маладых людзей
- 2.07.2024, 18:24
Відэа.
Лукашэнка выступіў перад людзьмі, якім уручыў дзяржаўныя ўзнагароды.
Дыктатар гаварыў прыкметна асіплым голасам. Акрамя таго, у некаторыя моманты ў Лукашэнкі з'яўлялася заўважная дыхавіца. У такім стане крыху раней ён меў зносіны з новым амбасадарам Беларусі ў Расеі, паведамляе «Наша Нiва».
«Вы шмат што рабілі для таго, каб пабудаваць нашую краіну. Мы разам з вамі прайшлі гэты найцяжэйшы шлях. Мы гэта зрабілі.
Таму зробім і тое, што мы павінны зрабіць, – прывесці да ўлады, да кіраўніцтва ў краіне новых маладых людзей, якія прадоўжаць тыя справы, якія мы пачалі», – адзначыў Лукашэнка.
У гэты момант аператар паказаў 74-гадовага ветэрана беларускай наменклатуры Уладзіміра Сямашку – ён ухвальна ківаў.