BE RU EN

У Івацэвічах пенсіянера выхапілі з-пад колаў цягніка літаральна ў апошні момант

  • 2.07.2024, 21:29

Відэа.

У сеціве з'явілася відэа неверагоднага выратавання, якое адбылося ў канцы чэрвеня на чыгуначнай станцыі ў Івацэвічах Берасцейскай вобласці.

На кадрах відаць, як пры пераходзе чыгуначнай каляіны пажылы мужчына спатыкнуўся і не мог устаць. Гэта адбылося літаральна за некалькі секундаў да хуткаснага цягніка, які набліжаўся.

Выратаваў жыццё пенсіянеру малады супрацоўнік Івацэвіцкага РАУС, які выхапіў мужчыну проста з-пад колаў цягніка.

Апошнія навіны