BE RU EN

Насельніцтва Беларусі імкліва старэе

  • 2.07.2024, 21:42

Рост колькасці пажылых людзей павялічвае і нагрузку на бюджэт краіны.

За апошнія 10 гадоў у Беларусі стала на 16% больш людзей ва ўзросце большым за 65 гадоў.

Такія звесткі прывялі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны падчас канферэнцыі ў Доме прэсы.

Як адзначыла кіраўніца галоўнай управы сацабслугоўвання і сацдапамогі ўстановы Кацярына Каляда, колькасць асобаў, якім больш за 65 гадоў, вырасла на 211,5 тыс. і дасягнула 1,5 млн чалавек.

Спікерка таксама дадала, што паводле вынікаў старэння насельніцтва «імкліва расце і колькасць атрымальнікаў сацыяльных паслуг».

З 2014 года іх стала больш на 40 адсоткаў, што павялічвае нагрузку на бюджэт.

Апошнія навіны