BE RU EN

У Нямеччыне тысячы людзей пратэстуюць супраць продажу аўтасалонаў Mercedes

  • 2.07.2024, 21:54

На мітынг выйшлі блізу 25 тысячаў супрацоўнікаў кампаніі.

Блізу 25 тысячаў супрацоўнікаў Mercedes-Benz выйшлі на дэманстрацыю супраць запланаванага продажу аўтасалонаў кампаніі.

Пра гэта паведамляе DPA.

У мітынгах удзельнічалі супрацоўнікі не толькі аўтасалонаў, але і заводаў Mercedes, дзе пратэстоўцы выплюхвалі свой гнеў з дапамогай барабанаў, свісткоў і транспарантаў.

Паводле звестак генеральнай рады завода і прафзвязу IG Metall, блізу 10 тысячаў чалавек далучыліся да акцыі пратэсту на заводзе вытворцы аўтамабіляў класу люкс у Зіндэльфінгене, зямля Бадэн-Вюртэмберг.

Пад лозунгам «Мы трымаемся разам – 2 ліпеня і кожны дзень» яшчэ больш пратэстоўцаў сабралася каля штаб-кватэры Mercedes-Benz Group у Штутгарце, а таксама ў гарадах Раштат, Дзюсельдорф, Брэмен і Берлін.

Усе вытворчыя лініі Mercedes спыніліся, шматлікія філіялы таксама зачыненыя. На многіх прадпрыемствах увесну ўжо адбыліся працоўныя зборы.

У сакавіку канцэрн заявіў, што мае намер прадаць аўтасалоны і што лёс кожнага з іх будуць разглядаць асобна. Паводле словаў прадстаўніка кампаніі, ніводны аўтасалон яшчэ не прадалі.

Апошнія навіны