BE RU EN

Новарасійск атакавалі марскія дроны

  • 3.07.2024, 7:33

На галоўнай базе Чарнаморскага флоту РФ раздаліся гучныя выбухі і пачаўся пажар.

У ноч з 2 на 3 ліпеня марскія дроны атакавалі Новарасійск Краснадарскага краю РФ. У самім горадзе абмежаваны рух. Пра гэта паведаміў гарадскі кіраўнік Новарасійска Андрэй Краўчанка.

«У Новарасійску адбіваюць атаку безэкіпажных катараў. Прашу захоўваць спакой, захоўваць захады бяспекі, заставацца ў бяспечных месцах. Не знаходзіцеся на адкрытай прасторы ля мора», – напісаў Краўчанка.

Яшчэ праз некалькі хвілін ён паведаміў, што ў раёне набярэжнай абмежаваны рух транспартам і забараніў гараджанам выязджаць туды.

У той жа час мясцовыя тэлеграм-каналы абнародавалі відэа, на якім чуваць гукі выбухаў у раёне порта.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ўсё пачалося а 3 гадзін ночы і скардзіліся на гукі сірэны.

Пасля мясцовыя паблікі паведамілі, што ў выніку атакі марскіх дронаў у гарах паблізу Новарасійска пачаўся пажар.

Украінскі бок пакуль не каментаваў гэтую інфармацыю.

Адзначым, што ў Новарасійску размешчана галоўная вайскова-марская база Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі і Новарасійскі марскі порт, які з'яўляецца найбуйнейшым портам Расеі і Чорнага мора. У гэтым жа порце ёсць нафтаналіўная гавань.

Апошнія навіны