Расейцы здаліся ў палон УСУ на Пакроўскім кірунку
- 3.07.2024, 16:00
Апублікаваныя кадры з аднаго з самых «гарачых» участкаў фронту.
На Пакроўскім кірунку, які доўгі час застаецца самым гарачым участкам фронту, украінскія воіны не толькі знішчаюць акупантаў, але і стараюцца папаўняць абменны фонд. На днях абаронцы захапілі ў палон немалую групу расейскіх захопнікаў.
Фота з расейцамі, якія дапамогуць вярнуць дадому некалькі ўкраінскіх ваеннапалонных, апублікаваны ў Telegram-канале «Мікалаеўскі Ванёк». Аўтар канала анансаваў таксама відэа з гэтымі захопнікамі.
«Свежанькія, Пакроўскі кірунак. Як у тых баявых умовах байцы яшчэ палонных бяруць, я не ведаю. Але гэтыя даштурмаваліся, хутка будуць відосікі», – адзначыў «Николаевский Ванек».
Ён таксама апублікаваў фота з «уловам»: на ім выяўленыя «упакаваныя» у мікрааўтобус сем расейцаў. У мэтах бяспекі ім завязалі вочы і распранулі да ніжняй бялізны.
«Хто нашым спецыялістам падаў транспарт, у які змясціўся ўвесь пачак – рэспект», – дадаў «Мікалаеўскі Ванёк».