BE RU EN

На парадзе ў Менску паказалі ядравую зброю?

  • 3.07.2024, 11:00

Па Менску ехалі «Іскандэры» са знакам радыяцыйнай небяспекі.

Аператыўныя тактычныя комплексы «Іскандэр-М», якія бралі ўдзел у парадзе на 3 ліпеня, неслі на борце знакі радыяцыйнай небяспекі.

Каментатар падкрэсліў, што ён здольны прымаць ракеты ў ядравым абсталяванні, а размяшчэнне тактычнай ядравай зброі ў Беларусі – «адказ на крокі недружалюбных краін».

За пускавымі ўстаноўкамі «Іскандэр-М» таксама прайшлі транспартна-зараджальныя машыны, якія везлі па дзве ракеты.

Наступным пунктам парада сталі ўдарныя беспілотнікі «Герань». Яны былі названы беларускай распрацоўкай. Расея выкарыстае такія беспілотнікі ва Украіне, а самі яны з'яўляюцца варыянтам іранскіх БПЛА тыпу Shahed.

Апошнія навіны