BE RU EN

Нядоўга радавалася Масква

  • АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ
  • 3.07.2024, 16:40

Задавальненне эліт было моцным, але не доўгім.

Нядоўга радавалася Масква. Пах амерыканскага куміра, рэпера Канье Уэста паказытаў ноздры сталіцы оркаў – і развеяўся. Рэпер з'ехаў.

Ён дазволіў мясцовай «арыстакратыі» хоць на дзень не адчуваць сябе зусім ужо глухімі засцянкоўцамі, што «хочуць выдаваць з сябе Еўропу».

Задавальненне эліт было моцным, але не доўгім.

Варта было астыць уэставым слядам 47-го памеру, як за справу ўзяліся скрэпаносьбіты.

Іх данос анулюе ўсякія надзеі маскоўскай эліты на «кончэрта гроса» і Лужнікі, якія натхняюцца пад «піндосаўскі рэп».

Уэст выкрыты. Ён – экстрэміст, яго прысутнасць у «рускім свеце» немагчымая.

Ён «навучыць дрэннаму», ён пагасіць «пырскамі сліны сваёй – полымя ў расейскіх сэрцах».

Яго трэба прыцягнуць і «азнаёміць з расейскай швабрай».

На фота – тэкст даносу праваслаўных фанатыкаў.

Аляксандр Няўзораў, «Тэлеграм»

Апошнія навіны